23 верасня памёр доктар юрыдычных навук, прафесар Юрый Пятровіч Броўка, сын народнага паэта Петруся Броўкі. 

Юрый Пятровіч нарадзіўся ў 1936 годзе ў сям'і паэта ў Мінску.

У 1956-м скончыў юрыдычны факультэт БДУ і з 1965 па 2017 год працаваў у БДУ (з 1965 па 1995 год — на кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта, з 1995 па 2017 год — на кафедры міжнароднага права факультэта міжнародных адносін).

Юрый Броўка — адзін з заснавальнікаў беларускай навуковай школы міжнароднага права, паведамляе сайт факультэта міжнародных адносін БДУ. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0