Дырэктарам стала Людміла Яўсеенка. Перш Людміла Мікалаеўна займала пасаду намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ў гэтай установе адукацыі, паведамляе Гомельская праўда.

Новага кіраўніка педагагічнаму калектыву прадставіў начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Навабеліцкага раёна Гомеля Аляксандр Дземянчук

Нагадаем, пасля рэзананснага канфлікту паміж настаўніцай і вучнем у гомельскай школе №15 былі прынятыя кадравыя рашэнні, у тым ліку і ў дачыненні да кіраўніка ўстановы адукацыі. Ранейшая дырэктарка 15-й школы працаўладкавана і будзе працаваць намеснікам дырэктара СШ №65 Гомеля, таксама ў Навабеліцкім раёне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0