Японскія кампаніі Toyota, Sharp і арганізацыя NEDO пры падтрымцы ўрада краіны выпрабоўваюць гібрыдны аўтамабіль Prius, абсталяваны сонечнымі панэлямі, паведамляе Reuters.

Гібрыдны аўтамабіль Prius абсталяваны ўльтратонкімі сонечнымі панэлямі, распрацаванымі для забеспячэння энергіяй спадарожнікаў на арбіце.

Элементы сілкавання ўстаноўлены на капоце, даху, спойлеры і заднім шкле машыны.

Мяркуецца, што панэлі дазволяць зараджаць батарэі без падлучэння да сеткі.

Зарада ў добры сонечны дзень, як у руху, так і на паркоўцы, хапае на 56 кіламетраў.

У той жа час ёсць і некаторыя складанасці. Адна з іх — гэта мацаванне панэляў на выгнутых паверхнях корпуса.

Эфектыўнасць зарадкі энергетычных элементаў вырасла з 20% у ранейшых мадэлях да 34% у новых, але яна рэзка зніжаецца ў пахмурнае або занадта гарачае надвор'е.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0