Здарэнне адбылося ў панядзелак каля 20:40. У аператыўна-дзяжурную службу Савецкага РАУС Гомеля паступіла паведамленне ад жыхароў дома па вуліцы Быхаўскай, інфармуе прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава ў сваім тэлеграм-канале.

Фота СК

Фота СК

Жыхары расказалі: трое невядомых напалі на жанчыну з белага БМВ, збілі яе, заштурхалі ў машыну і з'ехалі ў невядомым кірунку.

На вышук аўтамабіля былі арыентаваны ўсе мабільныя і пешыя нарады міліцыі горада.

Неўзабаве аўтамабіль быў заўважаны экіпажам ДАІ: ён рухаўся па трасе Чарнігаў — Гомель назад у бок абласнога цэнтра. Законныя патрабаванні спыніцца кіроўца праігнараваў, таму міліцэйскі аўтамабіль пачаў пераслед.

У выніку БМВ быў знойдзены на вуліцы Севастопальскай. За рулём знаходзілася 35-гадовая жанчына-ўладальнік, яна была збітая. Медыкі яе агледзелі і шпіталізавалі. Жанчына паведаміла прыкметы злачынцаў. Аператыўнікі пры падтрымцы байцоў АМАПа па гарачых слядах затрымалі аднаго з іх — 17-гадовага хлопца.

Пазней жанчына паведаміла астатнія падрабязнасці.

Яна вярталася дадому на машыне, калі да яе падбеглі трое чалавек. Збілі, запхнулі ў машыну. Праехалі праз горад, выехалі ў лес, дзе запатрабавалі грошы.

У багажніку маладыя людзі забралі 5000 даляраў і накіраваліся назад у Гомель. Заехаўшы у двары, яны ўперліся ў тупік, кінулі жанчыну ў машыне і збеглі. Жанчына самастойна села за руль і выехала з двароў, дзе і сустрэла супрацоўнікаў ДАІ.

Імёны двух саўдзельнікаў устаноўленыя, праводзіцца іх вышук. Усе трое раней судзімыя. Следчымі заведзена крымінальная справа па ч.2 арт. 207 КК (Разбой), паведамляе МУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0