Лукашэнка адзначыў, што святочную эстафету сёлета гасцінна прымае Слонім — адзін са старажытнейшых гарадоў Беларусі, які за сваё шматвяковае існаванне не аднойчы гераічна пераадольваў суровыя выпрабаванні. «Ён захаваў гістарычныя карані і цяпер гарманічна спалучае ў абліччы мінулае і сучаснасць», — падкрэсліў прэзідэнт.

«Вялікая місія Дня пісьменства — аб'ядноўваць усіх беларусаў свету, перадаваць новым пакаленням літаратурныя і мастацкія скарбы нашага народа, любоў да матчынай мовы, выхоўваць беражлівыя адносіны да помнікаў даўніны, садзейнічаць умацаванню пачуцця гонару за Радзіму», — гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт адзначыў, што гэта свята займае пачэсную пазіцыю сярод важнейшых падзей культурнага жыцця краіны і з'яўляецца добрай нагодай яшчэ раз звярнуцца да спрадвечных нацыянальных традыцый і асэнсаваць іх месца ў цяперашнім часе.

***

Традыцыя святкавання Дня беларускага пісьменства зарадзілася ў 1994 годзе, калі 28 жніўня ў Полацку ўпершыню прайшлі ўрачыстасці ў гонар Дня беларускага пісьменства і друку.

У 2019 годзе Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Слоніме. З 31 жніўня па 1 верасня ўсе цэнтральныя вуліцы горада на адзін дзень ператворацца ў яркую сцэнічную пляцоўку. Праграма свята тут.

Напярэдадні Дня беларускага пісьменства ў гістарычным цэнтры Слоніма ўсталяваны помнік Льву Сапегу. Вышыня бронзавай статуі разам з гранітным пастаментам перавышае 4 м. Аўтары помніка — скульптары Іван Міско, Уладзімір Піпін і Сяргей Логвін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?