Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) аб’яўляе набор на Курсы падрыхтоўчага года ў Мінску і Вільні, якія ладзяцца для старшакласнікаў і выпускнікоў школ, гімназій ды ССНУ. Слухачы, якія паспяхова пройдуць праграму Курсаў, будуць залічаныя ва Універсітэт без уступных іспытаў.

Дзякуючы адмысловаву інтэнсіўнаму вучэбнаму плану, які ўключае 800 акадэмічных гадзін, Курсы дазваляюць не толькі атрымаць грунтоўную падрыхтоўку перад вучобай ва ўніверсітэце, але і поўнасцю пагрузіцца ва ўніверсітэцкае асяроддзе: зразумець, што значыць быць студэнтам ЕГУ і вызначыцца са сваёй будучай бакалаўрскай праграмай

Увага! Для паступлення на Курсы неабходна да 6 верасня запоўніць анлайн-анкету і прайсці сумоўе 8 верасня.

800-гадзінны вучэбны план Курсаў прапаноўвае засваенне наступных дысцыплін (агульная колькасць аўдыторных гадзін — 480):

  • Ангельская мова для акадэмічных мэтаў (Практыка міжкультурных зносінаў і Граматычны практыкум);
  • Уводзіны ў гуманітарныя веды;
  • Практыкум па акадэмічным эсэ, Пісьменнасць;
  • Падрыхтоўка да кампазіцыі (толькі для абітурыентаў праграмы «Візуальны дызайн»);
  • Практыкум па фармаванні партфоліё;
  • Праектная дзейнасць (семінар).

Заняткі ў Мінску (для старшакласнікаў, выпускнікоў сярэдніх школ і ССНУ) ладзяцца ў дзённым фармаце па выходных, у дыстанцыйным фармаце ў навучальным асяроддзі Moodle, а таксама на працягу навучальнага года будуць арганізаваныя тры тыднёвыя сэсіі падчас вакацый, у тым ліку сакавіцкая сэсія ў Вільні.

Заняткі ў Вільні (толькі для выпускнікоў сэрядніх школ і ССНУ) ладзяцца з панядзелка па суботу ў вучэбным корпусе ЕГУ ў Старым горадзе Вільні. 

Поўны кошт Курсаў: €750 (мінскі фармат) альбо €1500 (віленскі фармат).

Пачынаючы з 2015/16 навучальнага года больш за 100 выпускнікоў Курсаў падрыхтоўчага года былі аўтаматычна залічаныя на абраныя імі бакалаўрскія праграмы ЕГУ. Слухачам, якія прадэманстравалі высокую паспяховасць, прымалі ўдзел у разнастайных актыўнасцях, былі прадстаўленыя гранты на поўнае ці частковае пакрыццё выдаткаў на аплату навучання ў ЕГУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0