Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся фінансавымі вынікамі II Еўрапейскіх гульняў. Пры гэтым ён падкрэсліў, што правядзенне такіх форумаў з'яўляецца гонарам для любой краіны, піша БелТА.

«Я вам даручаў, калі ў нас пачыналіся, і мы рыхтаваліся да Еўрапейскіх гульняў, узяць на кантроль фінансавы бок справы. Вы ж разумееце, што гэта сур'ёзнае пытанне. Гэта мільёны даляраў, якія мы патрацілі на правядзенне гэтых гульняў. І вельмі важна для любога прадпрымальніцтва або бізнэсу, наколькі мы змаглі кампенсаваць гэтыя выдаткі, наколькі можна падлічыць іх», — сказаў кіраўнік краіны на сустрэчы з першым віцэ-прэм'ер Аляксандр Турчыным і віцэ-прэм'ерам Уладзімірам Дворнікам.

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што гэтым пытаннем былі вельмі занепакоеныя некаторыя грамадзяне. «Гэта ў асноўным так званая апазіцыя (ім, што ні зрабі, усё дрэнна). Яны заклапаціліся, што мы не кампенсавалі, не перакрылі тыя марнаванні, якія былі ажыццёўлены напярэдадні і падчас правядзення гэтых гульняў.

Яны спрэс забываюць, што такое імідж Беларусі, што такое турыстычны прыток падчас гульняў, асабліва пасля гульняў, а ён павялічваецца, які прыбытак, які прыбытак прынеслі гэтыя гульні нашым кампаніям - грамадскаму харчаванню, музеям, артыстам і гэтак далей», — адзначыў беларускі кіраўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0