Інцыдэнт адбыўся ў ноч на нядзелю. Мазырскі цеплаход знаходзіўся ў камандзіроўцы разам з двума іншымі караблямі. Яны былі прышвартаваныя ў раёне Петрыкаўскага сударамонтнага завода. Члены экіпажаў пайшлі ў горад, а 31-гадовы капітан мазырскага судна «Мікалай Чалы», застаўся на борце адзін, паведамляюць Моцныя навіны.

У 23.30 ён размаўляў з жонкай па тэлефоне. Яго адсутнасць выявілі раніцай калегі, сталі шукаць. Выкліканыя на месца здарэння вадалазы Петрыкаўскай выратавальнай станцыі знайшлі цела паміж цеплаходамі на глыбіні паўтара метра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0