Фота СК

Фота СК

ДТЗ адбылося днём 25 жніўня на трасе Мінск — Віцебск у раёне павароту на Бараўляны.

19-гадовая кіроўца «Шкоды» ехала па трасе Мінск — Віцебск. На 12-м кіламетры яна не справілася з кіраваннем, машыну занесла, яна выехала на сустрэчную, дзе сутыкнулася з «Лэнд Ровэрам».

У выніку ДТЗ 70-гадовая пасажырка «Шкоды» ад атрыманых траўмаў памерла на месцы. Кіроўца, дзіця і 41-гадовая жанчына былі дастаўлены ў бальніцу, дзе праз некалькі гадзін апошняя памерла. Кіроўца Land Rover і трое яго пасажыраў, двое з якіх дзеці, шпіталізаваныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0