Давялося быць на фестывалі гісторыі і культуры Берасця «Ulmus». Мерапрыемства было прыемнае, душэўнае, і людзей праз яго за дзень, відаць, з пару тысяч прайшло. Уразіла ж адна акалічнасць — поўная адсутнасць навязлівага «сэрвісу» з боку роднай дзяржавы ў выглядзе абнясення агароджамі па перыметры, металашукальных рамак на ўваходзе(ах), перагляду рэчаў і прамацвання наведвальнікаў, мінашукальных гадзінных каранцінаў перад пачаткам, міліцыянтаў і іншых «спецыялістаў» на кожным метры. Аказваецца, можна і так культурна-масавыя мерапрыемствы праводзіць. І пры гэтым неба на галаву не абрынаецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?