Біржавыя індэксы ЗША істотна знізіліся ў ходзе гандлёвай сесіі 14 жніўня, адрэагаваўшы на сігнал аб хуткай глабальнай рэцэсіі.
Аналітыкі тлумачаць падзенне асцярогамі інвестараў у тым, што банкам у існуючых умовах будучага падзення будзе складана крэдытаваць кампаніі і атрымліваць прыбытак.
Раней эканамісты зафіксавалі анамальную сітуацыю на пазыковым рынку ЗША: даходнасць кароткатэрміновых двухгадовых дзяржаблігацый перавысіла даходнасць дзесяцігадовых папер. Такое назіралася пяць разоў з 1978 года і кожны раз станавілася сігналам да будучай глабальнай рэцэсіі. У апошні раз такое было 12 гадоў таму.
0
0
0
0
0
0