Фота Рамана Пратасевіча
Папулярны ўкраінскі кінасерыял «Слуга народа» паўплываў на беларускія выбары. Пра гэта старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына заявіла на прэс-канферэнцыі 14 жніўня, піша Еўрарадыё.
Па яе словах, у ЦВК прыйшла заява ад грамадзяніна, які хоча раскруціцца праз інтэрнэт. Ён хоча сабраць грошы праз краўдфандынг, вылучыцца на іх, а на рэшту грошай будзе весці агітацыю.
«Бачу тут уплыў фільма «Слуга народа», дзе такім чынам сабралі грошы на выбарчы заклад кандыдату ў прэзідэнты», — падсумавала Ярмошына.
Чыноўніца падкрэсліла, што ў Беларусі такая працэдура не прадугледжаная. Фінансавага закладу пры рэгістрацыі ў Беларусі не прадугледжана. А грошы на выбарчую можна збіраць толькі пасля рэгістрацыі кандыдатам. Прычым краўдфандынгам збіраць грошы на кампанію нельга, бо ахвяраваць грошы маюць права толькі грамадзяне Беларусі. Усе грошы павінныя кантралявацца банкам.