Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Нацыянальнае ўпраўленне па аэранаўтыцы і даследаванні касмічнай прасторы ЗША (NASA) папярэдзіла пра набліжэнне ў канцы жніўня да Зямлі «патэнцыйна небяспечнага» астэроіда, які па сваіх памерах пераўзыходзіць егіпецкую Піраміду Хеопса.

Паводле звестак NASA, дыяметр астэроіда 2019 OU1 складае 160 метраў, што больш за знакамітую егіпецкую піраміду на 20 метраў. Чакаецца, што 28 жніўня 2019 OU1 апынецца ў 40 разоў бліжэй да Зямлі, чым Венера.

На адлегласці каля 1 млн км астэроід павінен размінуцца з Зямлёй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0