Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пасля інцыдэнтаў са стральбой ў Тэхасе і Агаё заклікаў рэспубліканцаў і дэмакратаў прыняць закон, які патрабуе праверкі біяграфічных звестак пры куплі зброі.

«Мы не можам дазволіць, каб ахвяры (стральбы) у Эль-Паса, Тэхас, і ў Дэйтане, Агаё, загінулі дарэмна… Рэспубліканцы і дэмакраты павінны аб'яднацца і ўвесці папярэднія праверкі біяграфічных звестак, магчыма, спалучыўшы гэты заканадаўчы акт з гэтак неабходнай іміграцыйнай рэформай», - напісаў Трамп ў Twitter.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0