БДУІР: гульнявая індустрыя

Прахадныя балы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі раскінуліся ў дыяпазоне ад 296 да 364.

Больш за ўсё балаў спатрэбілася абітурыентам, якія хацелі паступіць на спецыяльнасць «інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у гульнявой індустрыі)» — 364. Тут на адно месца прэтэндавалі 6,7 чалавека. Маючы ўсяго на адзін бал менш — 363, абітурыенты змаглі стаць першакурснікамі спецыяльнасці «электронны маркетынг» (конкурс — 3,2 чалавека на месца). У тройцы лідараў — спецыяльнасць «праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій»: прахадны бал склаў 359.

БНТУ: маркетынг

Роскід прахадных балаў у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце — ад 207 да 362.

Максімальны прахадны бал склаўся на спецыяльнасці «маркетынг» факультэта маркетынгу, менеджменту і прадпрымальніцтва — 362. На адно бюджэтнае месца тут прэтэндавалі 2,38 чалавека. Каб у гэтым годзе паступіць на «мытную справу», трэба было мець мінімум 341 бал (конкурс — 2,83). Адзін з самых высокіх прахадных балаў склаўся і на спецыяльнасці «праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій» факультэта інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі — 340.

БДПУ: камп'ютарная графіка

У Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце прахадныя балы выраслі практычна на ўсіх спецыяльнасцях, паведамляе прэс-служба. Максімальны рост — 115 пунктаў, такі скачок адбыўся на спецыяльнасці «матэматыка і інфарматыка». У цэлым па ўніверсітэце на адно месца прэтэндавалі 2,5 чалавека.

Максімальны прахадны бал склаўся на спецыяльнасць «выяўленчае мастацтва і камп'ютарная графіка» — 322 балы. На адно месца тут прэтэндавалі 8,7 чалавека.

Каб стаць першакурснікам спецыяльнасці «лагапедыя», трэба было набраць мінімум 314 балаў (конкурс — 3,5 чалавека на месца), на «псіхалогію» — 305 балаў (5,8 чалавека на месца).

З 222 баламі з 400 можна было стаць першакурснікам спецыяльнасці «беларуская мова і літаратура» (конкурс — 1,6). 

БДМУ: стаматалогія

Традыцыйна ў Медыцынскім універсітэце высокія не толькі максімальныя, але і мінімальныя балы.

Каб стаць студэнтам стаматалагічнага факультэта, трэба было набраць 370 балаў з 400 (конкурс — 2,72 чалавека на месца). Прахадны бал на фармацэўтычны факультэт склаў 364 (2,1 чалавека на месца), на лячэбны — 358 (2,1 чалавека на месца).

БДУ: міжнароднае права

Сярэдні конкурс у Беларускім дзяржаўным універсітэце склаў 1,78 чалавека на месца.

Традыцыйна высокія прахадныя балы склаліся на факультэце міжнародных адносін. Каб паступіць на спецыяльнасць «лінгвакраіназнаўства», трэба было набраць мінімум 378 балаў, на «міжнародныя адносіны» — 379, на «міжнароднае права» — 385. Гэта найвышэйшы бал уступнай кампаніі-2019.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0