Фота з Вікіпедыі
Прэзідэнт Туніса Беджы Каіда Эс-Себсі памёр. Пра гэта гаворыцца ў заяве адміністрацыі кіраўніка дзяржавы
Эс-Себсі было 92 гады. У сераду яго даставілі ў вайсковы шпіталь. Канкрэтная прычына смерці не называецца.
У апошнія месяцы прэзідэнта некалькі разоў шпіталізавалі ў сувязі з праблемамі са здароўем. У прыватнасці, у чэрвені паведамлялася, што яго даставілі ў бальніцу і ён знаходзіўся ў крытычным стане.
Беджы Каіда Эс-Себсі стаў прэзідэнтам у 2014 годзе. Да гэтага ён быў спікерам парламента пры зрынутым прэзідэнце Бэн Алі. У розны час займаў пасады міністра замежных спраў, унутраных спраў, абароны і прэм'ер-міністра.
0
0
0
0
0
0