40-гадовы жыхар Асіповічаў здзяйсняў аперацыі ў інфакіёску. Чэк машына не выдала, бо скончылася папера. Гэты факт мужчыну раззлаваў, ён стаў біць рукамі па інфакіёску, у выніку чаго шкло манітора трэснула і рассыпалася, паведамляе прэс-служба міліцыі.

Фота міліцыі

Фота міліцыі

Гэта пабачылі мінакі. Яны паведамілі пра інцыдэнт супрацоўнікам банка, якія патэлефанавалі па тэлефоне «102». Хулігана затрымаў нарад міліцыі. Сума шкоды высвятляецца.

Як распавялі ў Асіповіцкім РАУС, затрыманы знаходзіцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі, у 2012 годзе ён быў судзімы за незаконны абарот наркатычных сродкаў.

А ў гэтым выпадку хуліганства караецца нават пазбаўленнем волі на тэрмін да 3 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0