Двое вязняў новазеландскае турмы, якія былі прыкутыя адзін да аднаго кайданкамі, зрабілі спробу ўцячы з будынку суда. На сваё няшчасце, яны забыліся пра сваю повязь і паспрабавалі прабегчы абапал ліхтарнага слупа. Наткнуўшыся агульным ланцугом на слуп, злачынцы пляснуліся ілбамі, паваліліся на зямлю, і па хуткім часе былі схопленыя сваімі турэмшчыкамі.
Выпадак здарыўся ў акруговым судзе на Паўночным востраве Новай Зеландыі. Злачынцы спрабавалі ўцячы па дарозе з суда, дзе іх абвінавачваюць: аднаго – у нападзе на чалавека, другога – у рабунку. Праз дзень іх зноў павялі ў суд, каб у дадатак абвінаваціць ва ўцёках з-пад варты.
0
0
0
0
0
0