Сёння лідэра Маладога Фронту Змітра Хведарука адправілі ў войска. Ён будзе служыць у транспартных войсках, паведаміў «НН» сустаршыня аргкамітэта БХД Аляксей Шэін.
Нагадаем, што Змітра затрымалі дома 28 студзеня, адвезлі на Акрэсціна, дзе пратрымалі ноч. На наступны дзень Хведарук прайшоў медкамісію ў 14-й паліклініцы, камісія прызнала яго годным да тэрміновай службы.
Сёння хлопца адправілі ў часць у Жодзіна (Смалявіцкі раён).
Амаль адначасова з ім у армію забралі іншага лідэра Маладога Фронту — Івана Шылу і лідэра Моладзі БНФ Франака Вячорку.
0
0
0
0
0
0