Чаго ня еў Робін Бобін Ненаеда? Чаму бядуе хісткі бычок з верша Агніі Барто?

1.Трох парасятак з казкі Ўолта Дыснэя звалі:

а. Міф‑Міф, Мух‑Мух і Нюх‑Нюх.
б. Ніф‑Ніф, Нуф‑Нуф і Наф‑Наф.
в. Піф‑Паф, Піт‑Буль і Піт‑Паўлаў.

2.Чаго не еў герой ангельскай народнай песенькі Робін‑Бобін Ненаеда:

а. Сорак чалавек.
б. Тры валы, два гусака.
в. Хэпі міл.

3. Хісткі бычок з верша Агніі Барто бядуе з прычыны таго, што:

а. дошчачка канчаецца і ён зараз зваліцца.
б. ён засмуціўся, пачуўшы навіну, што яго не бяруць на здымкі рэкламы энергетычнага напою «Чырвоны бык»/Red Bull.
в. толькі што даведаўся, што ён не сысун, а від рыбы.

4.Дадайце слова ў народную калыханку:. «Гушкі, гушкі, прыляцелі ….

а. тушкі
б. сушкі
в. птушкі

5. Дзеянне казкі Ўладзіміра Караткевіча «Чортаў скарб» адбываецца ў часы, калі:

а. у Беларусі яшчэ і чэрці вадзіліся.
б. у Беларусі яшчэ і бульбы не было.
в. Усе адказы правільныя.

* * *

Правільныя адказы на апытанку вы і вашыя дзеткі знойдзеце ў знакамітай «Чытанцы для дзіцячага садка», якое нядаўна перавыдала Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына».

Тут і вершы для дзетак, і чароўныя казкі, і калыханкі. Як творы беларускіх аўтараў, так і перакладная літаратура.

Чытанка для дзіцячага садка. Уклалі Вінцук Вячорка, Пётра Садоўскі. — Мінск: Мэдысонт, 2008. — 372 ст. 1000 ас.

Лявон К.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0