Расійская кампанія «Мостатрэст», якая належыць мільярдэру Аркадзю Ратэнбергу, атрымала кантракт на рэканструкцыю ўчастка дарогі М1 «Беларусь» на 31 млрд руб. Пасля рэканструкцыі гэты ўчастак стане платным, паведамляе rbc.ru.

Кантракт прадугледжвае рэканструкцыю ўчастка на 33-84-м км у Маскоўскай вобласці. Кампанія Ратэнберга прапанавала выканаць работы за 30,82 млрд расійскіх руб. Пачатковы кошт кантракту склаў амаль 30,98 млрд рас. руб. Такім чынам, падрадчык пагадзіўся выканаць кантракт на 0,5%, або 155 млн рас. руб., танней першапачатковай сумы заяўкі. Кантракт прадугледжвае не толькі рэканструкцыю ўчастка дарогі, але і яго наступную эксплуатацыю на платнай аснове.

На платнай аснове эксплуатуецца ўчастак М1 працягласцю 18,5 км. Базавы дзённы тарыф для праезду па гэтым участку складае ад 350 расійскіх рублёў (каля 11,30 беларускіх) для легкавога аўтамабіля да 1120 расійскіх рублёў (каля 26 беларускіх) для грузавіка або аўтобуса з прычэпам, базавы начны тарыф — ад 20 расійскіх рублёў.

Траса М1 з'яўляецца часткай еўрапейскага маршруту E30 і азіяцкага AH6. Яна ідзе праз усю Беларусь ад Брэста да Оршы, у межах Расіі праходзіць па тэрыторыі Маскоўскай і Смаленскай абласцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0