БелТА

БелТА

Работы па добраўпарадкаванні краіны павінны працягвацца. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час азнаямлення з добраўпарадкаваннем і развіццём тэрыторый, прылеглых да кальцавой аўтадарогі вакол Мінска, перадае БелТА.

«Напэўна, пачнем з асноўных дарог і пойдзем да межаў нашай краіны. Трэба добраўпарадкоўваць Беларусь, нельга спыняцца. Гэта наша фішка. Хто б сюды ні прыязджаў, усе ойкаюць, як добра, прырода добрая. Але прыродзе трэба не толькі радавацца, не толькі жыць з ёй у міры і згодзе — прыроду трэба і упрыгожваць, удасканальваць», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0