president.gov.ua

president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі не будзе разглядаць петыцыю аб уласнай адстаўцы. Пра гэта паведаміў кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Богдан у эфіры тэлеканала «1 +1».

Богдан растлумачыў, што ў камандзе Зяленскага гэтую петыцыю расцэньваюць як «смешны жарт». Палітык адзначыў, што законам прадугледжаны падставы для спынення паўнамоцтваў прэзідэнта, і петыцыя не ўваходзіць у іх пералік.

Па словах Богдана, петыцыя паказвае, што частка насельніцтва краіны незадаволеная дзеяннямі Зяленскага. Каманда будзе імкнуцца пераканаць такіх грамадзян і зрабіць іх сваімі аднадумцамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0