Кампазітар Яўген Крылатов напісаў музыку да «Прастаквашына», «Прыгодаў Электроніка» і «Госці з будучыні»
Кампазітар памёр на 86-м годзе жыцця, паведамляе ТАСС са спасылкай на ягоную дачку.
Ён напісаў музыку да мультфільмаў «Умка» і «Прастаквашына», фільмаў «Здабытак рэспублікі», «Шукаю чалавека», «Не баліць галава ў дзятла», «Збянтэжанасць пачуццяў», «І гэта ўсё пра яго», «З каханымі не раставайцеся», «Прыгоды Электроніка», «Госця з будучыні». Усяго ён напісаў музыку больш як да 140 стужак — простую, светлую, лірычную і запамінальную.
0
0
0
0
0
0