Трагедыя адбылася ўвечары 3 мая. Пра гэта s13.ru паведаміў адзін з відавочцаў здарэння
«3 мая ўвечары памерла 10-гадовая дзяўчынка. У нас у двары на вуліцы Кабяка доўга стаяла хуткая, потым было вельмі шмат міліцыі», — паведаміў сведка.
Мама дзяўчынкі пайшла ў садок па малодшае дзіця. У гэты час 10-гадовая дзяўчынка выпіла невядомых таблетак.
Пра сям’ю суседзі адгукаюцца добра, кажуць, звычайная сям’я, праблем, здаецца, не было:
«Сям’я як сям’я. Жонка, муж, дзеці. Жывуць разам з мамай жонкі».
Здарэнне спісваюць на выпадковасць: маўляў, хоць ёй і 10 гадоў, але і раней дачка глытала розныя прадметы, напрыклад, манеткі. Версія з самагубствам малаімаверная, кажуць суседзі.
Вядома, што ў сям’і было трое дзяцей, дзяўчына, якая загінула — старэйшая.
Пра выпадак са смерцю дзяўчынкі суседзі расказваць не хочуць. Але ж незразумела, чаму дзіця пакінулі адно ў хаце, калі ведалі, што можа здарыцца ўсякае і дзе была ў той час бабуля малой.
«Наша Ніва» звязалася з сям’ёй загінулай дзяўчынкі, але там адмовіліся ад каментароў.