28 красавіка на тэрыторыі прыватнага дома ў Гродне знайшлі закапаныя ў зямлю рэшткі чалавека. На месца здарэння прыехалі следчыя. Завялі крымінальную справу па факце забойства (ч.1 арт.139 Крымінальнага кодэкса).
Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулы — жыхар Гродна, 1973 года нараджэння.
На тэрыторыі гэтага падворка перыядычна збіраюцца алкаголікі. Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрымалі траіх чалавек. Расследаванне працягваецца.
0
0
0
0
0
0