У Гродне затрыманы 36-гадовы мужчына, паведамляе абласная міліцыя. Ва ўсіх выпадках ён заводзіў знаёмствы з падлеткамі ў інтэрнэце, пасля чаго на розных падставах дамагаўся з імі сустрэч, а затым здзяйсняў гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару (насуперак волі пацярпелых).

Мужчына быў затрыманы ў аўтамабілі, калі меў намер зноў здзейсніць такое злачынства

Устаноўлена чацвёра падлеткаў.

У дачыненні да мужчыны распачаты шэраг крымінальных спраў. Ён знаходзіцца пад вартай

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0