Намеснік Мікалая Статкевіча Сяргей Спарыш «знайшоўся» ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Пра гэта ў сваім фэйсбуку напісала Марына Адамовіч.

«Ніякай інфармацыі блізкім дагэтуль не давалі. Няма і ўсё», — зазначыла яна.

Сяргей Спарыш, напрыклад, браў удзел у малебне, што прайшоў на заклік Статкевіча каля Святадухава сабора ў Мінску 7 красавіка ў знак пратэсту супраць зносу крыжоў у Курапатах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0