Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае абмежаваць запуск геліевых паветраных шароў падчас святаў, паведамляе прэс-служба Мінпрыроды.

«У апошнія гады ў час канцэртаў, святкаванняў апошняга званка або выпускных у школах і дзіцячых садках, а таксама на іншых святах стала традыцыяй запускаць геліевые паветраныя шары ў паветра. Але варта памятаць пра тое, што гэта наносіць шкоду навакольнаму асяроддзю. Пасля падзення паветраных шароў на зямлю або ў ваду іх латэксныя абалонкі і поліэтыленавыя вяроўкі выдзяляюць у навакольнае асяроддзе таксічныя рэчывы. З'едзены жывёлай паветраны шар можа блакаваць яго кішачны тракт і прывесці да смерці. Таксама жывёлы могуць заблытацца ў стужках і нітках, якімі завязваюць шарыкі, што таксама часцяком прыводзіць да смерці», — адзначылі ў прэс-службе.

Міністэрства прыме меры па павышэнні інфармаванасці насельніцтва аб негатыўных наступствах запуску паветраных шароў у паветра для навакольнага асяроддзя. Рэкамендуецца замяніць такія мерапрыемствы на іншыя, больш экалагічныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0