Асноўны крытэр, якім кіруюцца людзі пры ацэнцы работы судоў, — сацыяльная справядлівасць. Яна з'яўляецца не толькі залогам даверу насельніцтва да судоў і правасуддзя, але і важнейшым складнікам ідэалогіі беларускай дзяржавы. Пра гэта сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка ў новым будынку Вярхоўнага суда на нарадзе па пытаннях удасканалення дзейнасці судоў агульнай юрысдыкцыі, паведамляе БелТА

«Грамадзяне павінны быць упэўнены, што ў судзе знойдуць абарону сваіх правоў і законных інтарэсаў. Гэта значыць, іх праблему пачуюць, паглыбіцца ў жыццёвую сітуацыю, прымуць аргументаванае і ўзважанае рашэнне. І вельмі важна, каб чалавеку было зразумела, чаму суд вынес менавіта такое рашэнне, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Людзі, якія прыйшлі ў суд, павінны верыць у яго здольнасць ўсталяваць ісціну. Тады ім не прыйдзецца ў пошуку праўды звяртацца да прэзідэнта».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0