Камандуючы Лівійскай нацыянальнай арміяй (ЛНА) фельдмаршал Халіфа Хафтар загадаў сваім войскам пачаць наступ на сталіцу краіны Трыпалі.

Як паведамляе Al Jazeera, Хафтар аддаў загад не страляць у грамадзянскіх, а таксама гарантаваў бяспеку тым, хто добраахвотна складзе зброю.

Хафтар пачаў наступ на Трыпалі перад чарговым раўндам мірных перамоваў у Лівіі пад эгідай ААН. Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш, які цяпер знаходзіцца ў Трыпалі, заклікаў да дээскалацыі канфлікту.

Пасля звяржэння Муамара Кадафі ў 2011 годзе ў Лівіі усталявалася двоеўладдзе. Трыпалі і захад краіны знаходзяцца пад кантролем урада нацыянальнага адзінства, які падтрымлівае ААН. Усход і часткова поўдзень Лівіі кантралюе абраная ў 2014 годзе палата прадстаўнікоў (вядомая як «урад у Табруку»), якую падтрымлівае Халіфа Хафтар і яго армія.

Раней таксама паведамлялася, што Расія паслала ў Лівію кантынгент, менавіта навучаць войскі Хафтара. Масква гэтыя паведамленні адмаўляла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0