Адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з Нурсултанам Назарбаевым, які прыняў рашэнне пра складанне сваіх прэзідэнцкіх паўнамоцтваў з 20 сакавіка 2019 года, піша БелТА.
Лукашэнка адзначыў, што з вялікім шкадаваннем успрыняў гэты крок свайго сябра. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што яго з Нурсултанам Назарбаевым звязваюць цесныя шматгадовыя рабочыя і сяброўскія адносіны, кіраўнікі дзяржаў разам бралі ўдзел у выпрацоўцы важных рашэнняў як у сферы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, так і ў шматбаковых фарматах, бралі ўдзел у маштабных самітах і міжнародных форумах.
0
0
0
0
0
0