51-гадовая жанчына адправілася ў лес каля в. Сініцы раніцай 18 сакавіка і заблукала, знайшлі яе вечарам, паведамляе 112.by.
Жанчына ў 11.00 пайшла па журавіны і не змагла знайсці дарогу назад. У МНС і міліцыі паведамілі каля 18:00, супрацоўнікі двух ведамстваў прыступілі да пошукаў, якія паспяхова скончыліся ў 20:45.
Жанчына сама выйшла на гукавы сігнал пажарнай аўтацыстэрны. Медыцынская дапамога ёй не спатрэбілася.
0
0
0
0
0
0