Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Валерыя Лявонцьева з 70-годдзем. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

«На працягу многіх гадоў вы нязменна скараеце публіку непаўторнай манерай выканання, яркай індывідуальнасцю і нязгаслай жыццёвай энергіяй», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўнікальны талент і артыстызм Валерыя Лявонцьева ўшанаваныя шматлікімі прыхільнікамі з розных краін свету, а адданасць любімай справе стала прыкладам для маладых артыстаў. «Вас па праву называюць адным з самых вядомых эстрадных выканаўцаў нашага часу, які займае асаблівае месца ў гісторыі сучаснага мастацтва», — падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0