Венесуэльскі генерал Карлас Ратандара прызнаў лідара апазіцыі Хуана Гуайдо часовым прэзідэнтам краіны. Пра гэта ён паведаміў у інтэрв'ю тэлеканалу NTN24.

«У 1987 годзе я даў клятву абараняць і аддаць сваё жыццё за краіну. Гэтая клятва не ўключала абарону ўрада некампетэнтных і карумпаваных людзей», - сказаў ён.

Ён дадаў, што працягвае прытрымлівацца тых жа прынцыпаў. Генерал заявіў, што прызнае Гуайдо і не з'яўляецца здраднікам, бо застаецца верным сваёй краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0