У гандлёвым цэнтры «Люстэрка» на Камароўскім рынку закрыліся ўсе прыбіральні на першым паверсе. Пра гэта «Нашай Ніве» паведамілі арандатары памяшканняў.

«Мы самі не разумеем, як так атрымалася. У адзін з дзён мы прыйшлі на працу і заўважылі, што на дзвярах туалетаў з’явілася таблічка «здаецца ў арэнду», — тлумачыць прадпрымальнік Аляксандр.

«Люстэрка» — гэта адзін з першых крытых, цывілізаваных рынкаў у Мінску. У туалеты на першым паверсе хадзілі прадаўцы з усёй «Камароўкі». Цяпер на іх месцы з’явіліся складскія памяшканні. Атрымліваецца, нам пакінулі толькі адзін туалет на другім паверсе. Як так?» — абураецца ён.

Старшыня праўлення таварыства «Гандлёвы цэнтр «Люстэрка» Дзмітры Самсонаў патлумачыў, што памяшканнямі туалетаў на першым паверсе валодае кампанія «Палімедгруп».

«Яны цягам чатырох гадоў не аплачвалі камунальныя паслугі. У іх вялікія даўгі перад таварыстам. Пры гэтым яны здавалі памяшканне ў арэнду, атрымлівалі прыбытак ад платных туалетаў.

Калі я стаў старшынёй, прыняў рашэнне адключыць у туалетах электраэнергію. Я думаў, што гэта прастымулюе кіраўнікоў кампаніі сплаціць даўгі.

Аднак жаданых вынікаў гэта не дало. Туалеты цяпер не працуюць. Работнікі і наведнікі могуць хадзіць у бясплатны туалет на другім паверсе. А з «Палімедгруп» мы судзімся ўжо каля двух гадоў, хаця б праз суды спрабуем вярнуць даўгі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?