Фота УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама
У Салігорскім раёне легкавы аўтамабіль урэзаўся ў дрэва, два чалавекі загінулі, паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама Сяргей Чабатароў.
Аварыя адбылася ў ноч на 16 сакавіка непадалёк ад вёскі Махнавічы. 20-гадовы жыхар Салігорска на BMW 520i рухаўся ў напрамку гарадскога пасёлка Старобін. «Ён няправільна выбраў хуткасць, не ўлічыў ўмовы і дарожныя ўмовы, дапусціў занос аўто. Машына з'ехала ў кювет і ўрэзалася ў прыдарожнае дрэва», — распавёў Сяргей Чабатароў.
На месцы аварыі загінулі двое пасажыраў: 21-гадовы і 32-гадовы жыхары Салігорска. Вадзіцель з траўмамі шпіталізаваны. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
0
0
0
0
0
0