Суд Малайзіі зняў абвінавачанні з аднаго з падазраваных у забойстве зводнага брата лідара КНДР Кім Чэн Нама, паведамляе Reuters.

Пасля абвяшчэння судовага вердыкту 26-гадовая грамадзянка Інданезіі Сіці Айсія была неадкладна вызвалена ў панядзелак з-пад варты.

На лаве падсудных застаецца 20-гадовая грамадзянка В'етнама Доан Тхі Хуонг.

Кім Чэн Нам, старэйшы зводны брат паўночнакарэйскага лідара Кім Чэн Ына, быў атручаны 13 лютага 2017 года ў аэрапорце Куала-Лумпура, адкуль ён збіраўся вылецець у Макао. Па версіі следства, дзве жанчыны — грамадзянкі В'етнама і Інданезіі - накінулі яму на твар хустку з нервова-паралітычным рэчывам VX.

Абвінавачаныя ў забойстве Кім Чэн Нама жанчыны сваёй віны не прызналі. Па іх словах, яны былі ўпэўненыя, што ўдзельнічаюць у розыгрышы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0