uefa.com

uefa.com

У першым матчы «Порту» ў гасцях прайграў «Роме» 1:2. І дома таксама здзейсніў камбэк. 2:1 у асноўны час, а пры канцы дадатковага трапны ўдар з пенальці Тэлес -3:1. Абаронца «Ромы» збіў гульца партугальскага клуба.

Нагадаем, што сёння ноччу «Манчэстэр Юнайтэд» здзейсніў бліскучы камбэк, даціснуўшы ў Парыжы ПСЖ 3:1.

Другі па багацці футбольны клуб свету вылецеў з Лігі чэмпіёнаў праз скандальны пенальці на апошняй хвіліне ВІДЭА

У аўторак, 5 сакавіка, пуцёўкі ў наступны этап заваявалі «Тотэнхем» і «Аякс», што выбіў з лігі ўладальнікаў трафею мадрыдскі «Рэал».

Яшчэ чатыры каманды вызначацца на наступным тыдні: там сярод двубояў: «Ювентус» — «Атлетыка» (першы матч 0:2), «Баварыя» — «Ліверпуль» (0:0).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0