Да пяці гадоў калоніі з канфіскацыяй маёмасці прысудзілі дырэктара Магілёўскага мясакамбіната за атрыманне хабару, паведамляе прэс-служба Гомельскага абласнога суда.
Дырэктар мясакамбіната паабяцаў сузаснавальніку адной кампаніі дапамагчы з пераводам грошай ад даўжніка за матэрыяльную ўзнагароду ў памеры 5% ад пералічаных сум.
Усяго, паводле следства, у якасці ўзнагароды дырэктар атрымаў 2100 даляраў.
Суд прысудзіў экс-дырэктара да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.
0
0
0
0
0
0