Прадстаўнікі розных сфер дзейнасці ўдастоены дзяржаўных узнагарод. Адпаведны ўказ Лукашэнка падпісаў 28 лютага, паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка.

Дырэктар філіяла «Мостабудаўнічае ўпраўленне №4» ААТ «Мостабуд» Сяргей Лазбекін і генеральны дырэктар СТАА «Марка» Мікалай Мартынаў узнагароджаны ордэнам Пашаны. Работнікі шэрагу будаўнічых прадпрыемстваў і супрацоўнікі Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС удастоены адпаведна медалёў «За працоўныя заслугі» і «За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый».

У адпаведнасці з указам таксама прысвоены ганаровыя званні «Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь» першаму намесніку генеральнага дырэктара ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Белаўтадар» Рыгору Шульгу і «Заслужаны работнік транспарту Рэспублікі Беларусь» галоўнаму інжынеру «Днепра-Бугскі водны шлях» Мікалаю Пінчуку.

Кіраўнік дзяржавы таксама падпісаў распараджэнне аб аб'яўленні падзякі прэзідэнта. За паспяховае выкананне работ па рэканструкцыі аўтамабільнага моста праз раку Прыпяць у Жыткавіцкім раёне яна аб'яўлена шэрагу работнікаў будаўнічых арганізацый.

Падзяку таксама аб'явілі дырэктару ўпраўлення спецыялізаваных работ №231 ААТ «Жылбуд» Міхаілу Мішчанкову і начальніку Аршанскага дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення №181 Уладзіміру Сяменькаву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0