Фота Сяргея Гудзіліна
Кіраўнік Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына лічыць, што прэзідэнцкія выбары ва Украіне выйграюць не «больш дастойныя», а тыя, хто можа больш патраціць на выбарчую кампанію.
«Што тычыцца Украіны, гэта цалкам адмысловыя выбары. Яны звязаны, перш за ўсё, з тым, што там задзейнічаны вельмі вялікія грошы … Лепш гэта ці горш … Я лічу, што камерцыйны складнік выбараў наўрад ці іх паляпшае, ён іх пагаршае. Ён вядзе да таго, што галасы выбаршчыкаў пэўным чынам купляюцца, што выйграе выбары не той, хто з'яўляецца больш дастойным, а той, хто можа больш патраціць на сваю выбарчую кампанію», — цытуе словы Ярмошынай ria.ru
0
0
0
0
0
0