Жыхар вёскі Цялуша патэлефанаваў у міліцыю 19 студзеня. І паведаміў, што ў яго бабкі «ў краме скралі грошы»: маўляў, прадавец заламала ёй руку і забрала 500 рублёў. Супрацоўнікі РАУС адразу выехалі на месца.

Архіўнае фота, выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі.

Архіўнае фота, выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі.

Высветлілася, што 64-гадовы мужчына пражывае разам са сваёй 85-гадовай сужыцелькай. Яны нярэдка бяруць у краме прадукты «на вэксаль» (з адтэрміноўкай), часта бралі спіртное. Доўгу «набегла» на 410 рублёў. У той дзень бабуля прыйшла ў краму і паказала, што ў яе ў руках 500 рублёў пенсіі. Прадавец проста ўзяла ў яе з рук 400 рублёў — крыху менш за неабходную суму. Ніхто ёй рукі не выкручваў і не рабаваў.

Людзі самі не думалі, што сума доўгу краме вырасла да такой велічыні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?