Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін пагаварыў па тэлефоне з Нікаласам Мадурам і выказаў яму сваю падтрымку ў сувязі з палітычным крызісам у краіне, паведамляе прэс-служба Крамля.

Фота: kremlin.ru.

Фота: kremlin.ru.

Пуцін «падкрэсліў, што дэструктыўнае знешняе ўмяшанне груба парушае асноватворныя нормы міжнароднага права», сказана ў паведамленні. Мадура, у сваю чаргу, падзякаваў Пуціну «за прынцыповую пазіцыю Расійскай Федэрацыі».

Нагадаем, што рэакцыя Беларусі на падзеі ў Венесуэле была больш стрыманай. МЗС Беларусі заявіла, што венесуэльскі народ можа самастойна справіцца з цяжкасцямі, што ўзніклі.

Чытайце таксама:

МЗС Беларусі выказалася пра сітуацыю ў Венесуэле: Народ можа самастойна справіцца з цяжкасцямі

Двоеўладдзе ў Венесуэле: кіраўнік парламента прынёс прысягу прэзідэнта, яго прызналі ЗША, Бразілія і каталіцкая царква

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0