На здымак, размешчаны ў твітары, звярнула ўвагу «Российская газета».

Выданне адзначае, што «крылатая машына з адмысловымі датчыкамі, выкананая па схеме «лятаючае крыло», выяўленая на адным з аэрадромаў». У абмеркаванні фатаграфіі ў твітары адзначаецца, што «Паляўнічы» знешне падобны на амерыканскі палубны БПЛА Х-47В.

Амерыканскае выданне The Drive, спасылаючыся на адкрытыя крыніцы ў інтэрнэце, адзначае, што на некаторых расійскіх знішчальніках пятага пакалення Су-57 ужо пазначаны сілуэт «Паляўнічага».

У снежні 2018 года намеснік міністра абароны Расіі Аляксей Крываручка заявіў, што першы палёт «Паляўнічага» адбудзецца вясной 2019 года.

У лістападзе 2018 года «Паляўнічы» здзейсніў першы прабег па ўзлётна-пасадачнай паласе Новасібірскага авіяцыйнага завода, дасягнуўшы хуткасці 200 кіламетраў у гадзіну.

Дрон у ліпені быў названы прататыпам расійскага знішчальніка шостага пакалення. Тады ж у ЗША расійскую распрацоўку палічылі выдумкай.

У чэрвені 2018-га «Паляўнічы» упершыню выкацілі пад адкрытае неба.

Звесткі аб распрацоўцы «Паляўнічага» з'явіліся ў 2012 годзе. Сцвярджалася, што аднайменная навукова-даследчая работа па стварэнні ўдарнага БПЛА масай да 20 тон вядзецца «Сухім» і «МіГ». Канструкцыя апарата прадугледжвае аснашчэнне па модульнай схеме, што дазволіць мяняць карысную нагрузку ў залежнасці ад тыпу баявога задання. Максімальная хуткасць дрона ацэньваецца ў 1000 кіламетраў у гадзіну. На ўзбраенне беспілотнік паступіць да 2020 года. Бюджэт праектных работ ацэньваецца ў 1,6 мільярда расійскіх рублёў (каля 52 мільёнаў беларускіх).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0