19 студзеня, на праваслаўнае Вадохрышча, у каналізацыйным калектары ў раёне Крамля затрымалі 15 чалавек, паведамляюць маскоўскія СМІ.

Сярод іх ёсць жыхары Беларусі. Яны заявілі, што хацелі скупацца ў рацэ Няглінная. Няглінная — гэта маскоўскі аналаг мінскай Нямігі. Крэмль быў збудаваны пры ўпадзенні Нягліннай у Маскву-раку. З часам «Няглінку» цалкам узялі ў трубы пад зямлёй.

У маскоўскіх дыгераў ёсць традыцыя купацца ў калядную ноч у калектары Нягліннай, але нядаўна частку камунікацый там перакрылі і паставілі сігналізацыю. 

Усяго ў Маскве ў хрышчэнскіх купаннях узялі ўдзел 270 тысяч чалавек. Звычай акунацца ў палонку ўзнік у 90-я гады. Забабонныя людзі мяркуюць, што на Вадохрышча можна змыць з сябе грахі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?