Як прагназуюць сіноптыкі, сёння ўначы ў Мінску тэмпература паветра апусціцца да мінус 9 градусаў. А ў чацвер-пятніцу метэаролагі чакаюць маразы да мінус 10—13 градусаў удзень і да мінус 16—18 уначы.

Рэдкі выпадак: у Віцебску мае быць на пару градусаў цяплей, чым у Мінску. Сёння ўначы да мінус 8, на тыдні — да мінус 14—16 уначы.

У Гомелі і Магілёве на тыдні тэмпература можа апускацца да мінус 20 уначы.

У Берасці і Горадні — да мінус 11—13. А сёння ўначы там проста невялікі мароз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?