Пры дапамозе расейскіх комплексаў «Панцыр» і «Бук» сірыйскім вайскоўцам удалося адбіць ізраільскую атаку на аэрапорт Дзювалі на паўднёвым усходзе Дамаска, паведамляе агенцтва ТАСС са спасылкай на Нацыянальны цэнтр кіравання абаронай Расіі.

Там паказалі, што атаку ажыццяўлялі ізраільскія знішчальнікі F-16 з Міжземнага мора. Сцвярджаецца, што расійскія комплексы збілі сем ракет. 

Раней аб адбіцці налёту паведаміла сірыйскае агенцтва SANA. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0