Насцю Рыбку (Анастасія Вашукевіч) і Алекса Лэслі (Аляксандр Кірылаў), дэпартаваных з Тайланда, затрымалі ў аэрапорце ў Маскве. Пра гэта паведамляе The Bell са спасылкай на сваяка і знаёмага маладых людзей. Іх абвінавачваюць ва ўцягванні ў заняцце прастытуцыяй.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў з пасведчаннямі МУС затрымалі іх адразу пасля прызямлення ў Шарамеццева. Разам з імі затрымалі яшчэ некалькіх чалавек.

17 студзеня Рыбку разам з іншымі асуджанымі па справе аб арганізацыі нелегальнага сэкс-трэнінгу дэпартавалі з Тайланда.

Чытайце таксама: Насця Рыбка мае намер пайсці ў прэзідэнты, каб разняволіць Беларусь у пытаннях сэксу?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0