Прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва адкрыў ганаровае консульства краіны ў Мінску, паведамляе БелТА. Кіраўнік афрыканскай краіны быў у модным шаліку з колерамі нацыянальнага сцягу.

Як вынікае з інфармацыі на сайце МЗС, ганаровае консульства знаходзіцца ў «Прэзідэнт-гатэлі» (Кірава, 18).

Зімбабвэ абвясціла незалежнасць у 1980-м, і з таго часу аж да 2017 года краінай кіраваў дыктатар Роберт Мугабэ. Ён быў адхілены ад улады вайскоўцамі ў лістападзе 2017 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0